Журнал международного права и международных отношений. 2016. № 3-4 (78-79). С. 53—59.
Journal of International Law and International Relations. 2016. N 3-4 (78-79). P. 53—59.

международные отношения

Гістарыяграфія знешнепалітычнай дзейнасці БССР (1944—1991 гг.)

Аляксандр Гурын

Аўтар:
Гурын Аляксандр Валер’евіч — кандыдат гістарычных навук, дацент, намеснік дэкана факульэта інавацыйнай падрыхтоўкі Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, e-mail:Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Адрас: 17, вул. Маскоўская, Мінск, 220007, БЕЛАРУСЬ

Рэцэнзенты:
Селіванаў Андрэй Уладзіміравіч — кандыдат гістарычных навук, намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Мазарчук Дзмітрый Валер'евіч — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дэкан факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнте Рэспублікі Беларусь

У артыкуле разглядаюцца асноўныя тэндэнцыі развіцця, навуковыя дасягненні і актуальныя праблемы гістарыяграфіі знешнепалітычнай дзейнасці БССР у 1944—1991 гг. Аўтарам выдзелены два перыяды даследаванняў знешнепалітычнай дзейнасці БССР: савецкі перыяд (1945—1991 гг.) і пярыяд незалежнай Беларусі (1991—2016 гг.). Акрамя сістэматызацыі навуковых прац, ужо вядомых айчыннай гістарыяграфіі, артыкул змяшчае аналіз новых прац айчынных спецыялістаў у галіне міжнародных адносін, прысвечанах знешнепалітычнай дзейнасці БССР.

Ключавыя словы: гістарыяграфія; знешнепалітычная дзейнасць; знешняя палітыка; міжнародныя адносіны; міжнародныя даследаванні; навуковая дзейнасць; навуковы цэнтр; навуковыя накірункі.


«Historiography of the BSSR Foreign Policy (1944—1991)» (Alexander Gurin)

The article is dedicated to the development trends, scientific achievements and relevant problems of the BSSR foreign policy historiography in 1944—1991. The author distinguishes two periods of research: BSSR foreign policy research during the Soviet Union period (1945—1991) and the BSSR foreign policy research in times of the independent Belarus (1991—2016). Besides the systematization of scientific papers already well-known in the domestic historiography, the article contains the analysis of new paper of domestic experts in the field of international relations devoted to the BSSR foreign policy research.

Keywords: alliances; balance of power; general league; Italian league of 1455; Italian wars; Lorenzo de Medici «Magnificent»; «private league».

Author:
Gurin Alexander — Candidate of History (PhD), Associate Professor, Deputy Dean of the Faculty of Innovation and Technology Management of the Institute of Managerial Education of Public Andministration under Aegis of the President of Republic of Belarus, e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Academy of Public Andministration under Aegis of the President of Republic of Belarus. Address: 17, Moskovskaya str., Minsk, 220007, BELARUS


Выхад БССР на міжнародную арэну ў якасці поўнапраўнага суб’екта міжнароднага права ў 1944—1945 гг. патрабаваў надання сур’ёзнай увагі вывучэнню знешнепалітычнай праблематыкі. У даваенны перыяд такая тэматыка не знайшла адлюстравання ў даследаваннях айчынных навукоўцаў: знаходжанне беларускіх тэрыторый у складзе СССР зрабіла немагчымай рэалізацыю самастойнай знешняй палітіыкі БССР як суб’екта федэрацыі, што абумовіла адсутнасць прадмета міжнародных даследаванняў у галіне знешняй палітыкі Беларусі.

Цэнтрам даследавання знешнепалітычнай дзейнасці БССР у савецкі перыяд стаў Інстытут гісторыі Акадэміі навук БССР, дзе ў 1969 г. быў створаны сектар гісторыі еўрапейскіх сацыялістычных краін. Даследаванні таксама ажыццяўляліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1990-я гг. і ў самым пачатку 2000-х гг. тэматыка і геаграфія даледаванняў значна пашырыліся. Аднак потым амаль на дзесяцігоддзе даследаванне знешнепалітычнай дзейнасці БССР адышло на другі план, паколькі лічылася, што гэтая тэматыка страціла сваю актуальнасць. З сярэдзіны 2000-х гг. гісторыкі змаглі пачаць даследаванне знешнепалітычнай дзейнасці БССР азначанага перыяду, грунтуючыся на новых дакументах, з пункту гледжання нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Карысным для развіцця даследаванняў у гэтай галіне стала выданне шматтомнага зборніка дакументаў і матэрыялаў па гісторыі знешняй палітыкі Беларусі, які ўключаў і матэрыялы па гісторыі знешнепалітычнай дзейнасці БССР. Таксама былі апублікаваны іншыя зборнікі дакументаў і матэрыялаў: «Беларусь у палітыцы суседніх і заходніх дзяржаў», «Государственные границы Беларуси: сборник документов и материалов» [5; 30]. Комплексныя гістарыяграфічныя даследаванні ў галіне гісторыі знешнепалітычнай дзейнасці БССР як у савецкі перыяд, так і ў часы незалежнай Беларусі амаль не праводзіліся. Аднак нельга сказаць, што азначаная праблематыка поўнасцю выпала з-пад увагі айчынных навукоўцаў. Можна прыгадаць даследаванні В. А. Астрогі [53], С. Ф. Свілас [58; 59], У. Е. Снапкоўскага [68; 69], У. Я. Улаховіча [79] і інш., у якіх асвятляецца гістарыяграфія асобных перыядаў знешнепалітычнай дзейнасці БССР.

Мэтай дадзенага артыкула з’яўляецца аналіз айчыннай гістарыяграфіі знешнепалітычнай дзейнасці БССР у 1944—1991 гг. З храналагічнага пункту гледжання можна выдзеліць два перыяды даследаванняў знешнепалітычнай дзейнасці БССР: савецкі перыяд (1945—1991 гг.) і перыяд незалежнай Беларусі (1991—2016 гг.).

У сакавіку 1944 г. былі ўнесены дапаўненні ў Канстытуцыю БССР, згодна з якімі рэспубліка атрымала права самастойна ажыццяўляць зносіны з замежнымі краінамі, падпісваць міжнародныя дагаворы, абменьвацца дыпламатычнымі і консульскімі прадстаўніцтвамі. Атрыманае БССР і УССР права ўступаць у непасрэдныя адносіны з замежнымі краінамі на самой справе было тактычным ходам сталінскага кіраўніцтва; неабходнасць падпарадкавання дыктату Масквы абумовіла аднатыпны характар знешнепалітычнай дзейнасці гэтых рэспублік. Таму нельга сказаць, што з 1944 г. БССР стала поўнапраўным суб’ектам міжнароднага права de facto. Але больш чым за 40 год яе знешнепалітычнай дзейнасці быў назапашаны значны і разнастайны патэнцыял міжнароднай актыўнасці. Акрамя таго, факт уваходу БССР у ААН у якасці заснавальніка de jure пацвердзіў статус рэспублікі як суб’екта міжнароднага права.

Адной з галоўных тэм пры даследаванні знешнепалітычнай дзейнасці БССР стала супрацоўніцтва рэспублікі з замежнымі (у першую чаргу еўрапейскімі сацыялістычнымі) краінамі. У гэтай тэматыцы можна выдзеліць некалькі кірункаў. Па-першае, гэта распрацоўкі, якія характарызавалі агульныя пытанні супрацоўніцтва БССР з замежнымі краінамі.

Яшчэ ў 1970 г. была апублікавана калектыўная праца «Сотрудничество Белорусской ССР с социалистическими странами», дзе былі прааналізаваны кірункі і формы такога супрацоўніцтва [21]. Трэба таксама адзначыць калектыўную працу супрацоўнікаў сектара гісторыі замежных сувязей БССР Інстытута гісторыі АН БССР: «Белорусская ССР и социалистические страны: укрепление дружбы, сотрудничества, братства (1945—1987 гг.)» [4]. У напісанні манаграфіі, у якой былі прааналізаваны асноўныя кірункі і формы супрацоўніцтва БССР з сацыялістычнымі краінамі, прынялі ўдзел А. С. Ляднёва, Л. П. Мірачыцкі, У. Е. Снапкоўскі, Г. Г. Сяргеева, Л. У. Языковіч і інш. Беларускія вучоныя даследавалі грамадска-палітычныя, эканамічныя, навукова-тэхнічныя і культурныя сувязі Беларусі з Балгарыяй, ГДР, Польшчай, Чэхаславакіяй і іншымі сацыялістычнымі краінамі. Асобныя главы кнігі прысвечаны грамадска-палітычным, знешнегандлёвым, навуковым і культурным сувязям; супрацоўніцтву грамадскіх арганізацый. Супрацоўніцтва БССР з краінамі сацыялістычнай садружнасці было разгледжаны крыху раней у манаграфіі Э. А. Лейкіна «Дружба. Сотрудничество. Братство: участие БССР во всестороннем развитии связей Советского Союза со странами социализма» [45]. На падставе шырокага фактычнага матэрыялу аўтар ахарактарызаваў практычна ўсе формы гэтага супрацоўніцтва.

У 1981 г. выйшла з друку манаграфія М. С. Вераб’я «Участие Белорусской ССР в отношениях Советского Союза с капиталистическими странами (50—70-е гг.)» [24]. У 1982 г. М. С. Верабей абараніў доктарскую дысертацыю па гэтай жа праблематыцы [22]. У манаграфіях С. Д. Вайтовіча, апублікаваных у 1974 і 1985 гг., даследаваны ўдзел БССР у грамадска-палітычных, эканамічных і культурных сувязях СССР з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі [15; 16]. Яшчэ адна манаграфія С. Д. Вайтовіча «БССР в экономических отношениях СССР с зарубежными странами (1945—1987 гг.)» стала практычна абагульняючай па праблемах знешнеэканамічных сувязяў БССР у савецкія часы [17]. Адносіны БССР з краінамі, якія сталі на шлях развіцця, даследаваў Д. С. Капітан [39].

У кандыдацкай дысертацыі С. У. Ксянзова «Сотрудничество Белорусской ССР и восточно-европейских стран (на материале общественно-политических организаций Белоруссии, 80-е годы)», абароненай у 1992 г., вывучаны формы і кірункі палітычнага супрацоўнітва ў межах сацыялістычнай супольнасці ў 1980-я гг. [43].

У кандыдацкай дысертацыі У. В. Барысенкі «Участие Беларуси во внешнеэкономических связях Советского Союза (1971—1985 гг.)», абароненай у 2001 г., ахарактарызаваны экспартна-імпартныя сувязі БССР у азначаны перыяд, удзел рэспублікі ў дзейнасці ААН, у тым ліку яе эканамічных устаноў [6].

У працах У. Е. Снапкоўскага ўпершыню ў беларускай гістарыяграфіі праведзены глыбокі і крытычны аналіз знешнепалітычнай дзейнасці БССР у 1944—1953 гг. У 1993 г. ён абараніў доктарскую дысертацыю па гісторыі знешнепалітычнай дзейнасці БССР у гэты перыяд [64]. Асноўныя палажэнні дысертацыі знайшлі сваё адлюстраванне ў манаграфіі «Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі ў 1944—1953 гг.», якая выйшла ў 1997 г. [73]. Праблему пасляваеннага ўладкавання беларуска-польскага памежжа даследаваў А. Ф. Вялікі. Ён абараніў кандыдацкую дысертацыю аб ажыццяўленні абмена насельніцтвам паміж БССР і Польшчай у 1944—1946 гг., дзе выявіў знешнепалітычны аспект вызначэння савецка-польскай мяжы і ўрэгулявання праблемы абмена насельніцтвам. Гэтая ж тэматыка даследавалася А. Ф. Вялікім у шэрагу манаграфій [25; 26; 28].

Другая група прац прысвечана аналізу супрацоўніцтва БССР з сацыялістычнымі краінамі ў асобных сферах. Так, А. С. Ляднёва даследавала міжнародныя сувязі працоўных Беларусі [44]. Навуковыя сувязі БССР вывучала Г. Г. Сяргеева. У манаграфіі «Белорусская ССР в научном сотрудничестве Советского Союза и социалистических стран (1945—1985 гг.)», выдадзенай у 1986 г., аўтар прасачыла асноўныя кірункі і формы супрацоўніцтва БССР з сацыялістычнымі краінамі ў галіне навукі [60].

Развіццё міжнароднага супрацоўніцтва вышэйшай школы БССР у 1959—1975 гг. даследаваў І. П. Прымачук. У 1980 г. ён абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную сувязям ВНУ БССР з падобнымі навучальнымі ўстановамі замежных краін [55]. С. В. Пазняк прысвяціў сваю кандыдацкую дысертацыю, абароненую ў 1981 г., аналізу культурных сувязяў БССР з сацыялістычнымі краінамі Еўропы ў 1971—1975 гг. [54]. І. А. Захарчанка даследаваў трансгранічнае супрацоўніцтва абласцей БССР і адпаведных адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак сацыялістычных краін (Польшчы, ГДР, Балгарыі і Чэхаславакіі) [35]. У сумеснай манаграфіі «Мосты дружбы: о сотрудничестве породненных областей БССР и стран социализма» (М. С. Верабей, І. А. Захарчанка) даследаваны грамадска-палітычныя сувязі, у тым ліку супрацоўніцтва партыйных і дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый рэгіёнаў БССР і сацыялістычных краін [23]. У кандыдацкай дысератцыі Э. С. Ярмусіка «Интернациональные связи Ленинского Коммунистического Союза Молодежи Белоруссии с союзами молодежи европейских социалистических стран», абароненай у 1988 г., прааналізаваны і абагульнены замежныя сувязі ЛКСМБ [85].

В. Г. Шадурскі даследаваў культурныя сувязі Беларусі з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. У 2000 г. ён абараніў доктарскую дысертацыю на гэтую тэму і апублікаваў манаграфію [81; 82].

Трэцяя група прац прысвечана сувязям БССР з асобнымі краінамі сацыялістычнай садружнасці. Значны уклад у вывучэнне гэтай праблемы ўнёс доктар гістарычных навук Д. Б. Мельцар, які ўсебакова прааналізаваў адносіны паміж Балгарыяй і БССР [48]. У манаграфіі «Белоруссия и Болгария: дружба вечная, нерушимая», прысвечанай 1300-годдзю балгарскай дзяржаўнасці, навуковец асвяціў шматвякавую гісторыю сувязяў беларускага і балгарскага народаў [49]. Беларуска-балгарскае супрацоўніцтва даследавалася таксама на дысертацыйным узроўні. Гэтаму прысвяцілі свае распрацоўкі аспіранты, якія працавалі пад кіраўніцтвам Д. Б. Мельцара — Л. П. Станішэўская (супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы) і Н. А. Царук (супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый) [76; 80]. Беларуска-чэхаславацкія культурныя і навуковыя стасункі прааналізаваны ў даследаваннях Л. П. Мірачыцкага [51; 52]. Навуковец даследаваў таксама ўзаемадзеянне культур беларускага і югаслаўскага народаў. У манаграфіі «Беларуска-югаслаўскія культурныя і навуковыя сувязі» аўтар ахарактарызаваў гэты кірунак са старажытных часоў да пачатку 1990-х гг. [50]. Беларуска-югаслаўскія адносіны ў розных галінах у перыяд 1953—2003 гг. прааналізаваны у кандыдацкай дысертацыі П. У. Малашука [47].

Адносіны БССР і ГДР даследаваў В. П. Жукаў [33]. У дысертацыі А. М. Рэзніка вывучаны і абагульнены вопыт грамадскіх арганізацый Беларусі ў развіцці супрацоўніцтва СССР і ГДР у 1950—1970-я гг., паказаны яго кірункі [56].

Беларуска-венгерскія адносіны даследаваў Т. Я. Саладакоў [75]. Удзел БССР у савецка-венгерскім супрацоўніцтве ў 1960—1970 гг. прааналізаваны ў кандыдацкай дысертацыі В. П. Галубовіча [29]. Пасля 1991 г. гэта тэматыка знайшла адлюстраванне ў кандыдацкай дысертацыі Л. Р. Каралёнак [42].

Беларуска-польскія эканамічныя, навукова-тэхнічныя і культурныя сувязі даследавала В. М. Важнік, якая абараніла кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную аналізу названых сувязяў у 1949—1979 гг. [11]. Па матэрыялах дысертацыі аўтарам была апублікавана манаграфія [12].

Першым у Беларусі абагульняючым выданням, прысвечаным беларуска-польскім адносінам савецкага перыяду, стала манаграфія У. Е. Снапкоўскага «Беларуска-польскія адносіны (1918—1989 гг.): даследаванні, дакументы, ілюстрацыі і карты» [70]. Манаграфія змяшчае артыкулы і даследаванні аўтара, якія адлюстроўваюць найбольш важныя і значныя падзеі азначанага перыяду ў гісторыі двух народаў, а таксама дакументы, матэрыялы, ілюстрацыцыі і карты.

У манаграфіі А. Ф. Вялікага паказаны роля і месца Беларусі ў савецка-польскіх міждзяржаўных адносінах у другой палове 1940-х — канцы 1950-х гг.; даследаваны беларуска-польскія стасункі, станаўленне і развіццё прыгранічнага супрацоўніцтва [27].

Другім кірункам даследаванняў гісторыі знешнепалітычнай дзейнасці БССР у 1944—1991 гг. стаў удзел беларускай грамадскасці ў руху прыхільнікаў міру.

У калектыўнай манаграфіі «В едином строю борцов за мир: общественность Белорусской ССР в движении сторонников мира» (1989) паказаны дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў БССР за мір і міжнародную бяспеку, супрацоўніцтва з замежнымі краінамі ў гэтай галіне, у тым ліку ў межах ААН [13]. Праца прысвечана 40-годдзю Першага сусветнага кангрэсу прыхільнікаў міру, які адбыўся ў кастрычніку 1949 г. у Парыжы і Празе. У кнізе Э. А. Лейкіна «Ради жизни на Земле: БССР в борьбе за мир и международную безопасность», выдадзенай у 1986 г., таксама прааналізавана роля грамадскасці рэспублікі ва ўмацаванні міжнароднай бяспекі, руху прыхільнікаў міру [46]. Удзел моладзі БССР у барацьбе за мір у 1976—1985 гг. прааналізаваны ў кандыдацкай дысертацыі У. І. Адамушкі [1].

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца адной з краін — заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. З гэтай прычыны асвятленне дзейнасці БССР у ААН стала адной з галоўных тэм вывучэння знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі.

Дзейнасць БССР у ААН аналізавалася ў першую чаргу ў навуковых і навукова-папулярных працах айчынных дыпламатаў. У працах К. В. Кісялёва асвятляўся актыўны ўдзел беларускай дэлегацыі ў дзейнасці ААН па замацаванню міру і міжнароднай бяспекі, развіццю дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі [40; 41].

Удзел беларускай дэлегацыі ў рабоце ААН у перыяд з 1966 г. да пачатку 1980-х гг. разгледжаны ў кнізе А. Е. Гурыновіча «Участие БССР в деятельности ООН» (1982) [32]. Падобнай тэматыцы прысвечана навукова-папулярнае выданне «40 лет ООН и участие Белорусской ССР в ее деятельности», напісанае з удзелам А. Е. Гурыновіча (1985) [31].

Дзейнасць БССР у ААН была прааналізавана ў манаграфіі У. Е. Снапкоўскага «Белорусская ССР и ООН (1945—1985 гг.)» [63]. У працы асвятляюцца асноўныя этапы дзейнасці БССР у ААН, выкладаюцца пазіцыі савецкай дыпламатыі і беларускія ініцыятывы па пытаннях падтрымання міжнароднага міру і бяспекі і іншай праблематыцы.

У манаграфіі беларускага дыпламата В. С. Смірнова, выдадзенай у 1982 г., асветлены ўдзел БССР у барацьбе супраць каланіялізму, неакаланіялізму, расізму і апартэіду [61]. Аўтар ажыццявіў распрацоўку на выснове афіцыйных дакументаў ААН. Манаграфія апублікавана на матэрыялах кандыдацкай дысертацыі, абароненай у Маскве у 1978 г. [62].

Аналізу дзейнасці БССР у ААН па ўмацаванні міру і міжнароднай бяспекі прысвяціў свае працы С. Д. Вайтовіч [18—20].

Удзел Беларусі ў дзейнасці эканамічных органаў ААН у 1945—1983 гг. даследаваны ў кандыдацкай дысертацыі А. А. Ціханава, абароненай у 1984 г. [78] Л. У. Языковіч абараніла кандыдацкую дысертацыю і надрукавала манаграфію па праблемах удзелу БССР у дзейнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА) [83; 84]. Мэты, задачы, арганізацыйныя асновы дзейнасці БССР у ЮНЭСКА ў 1954—1964 гг. асвятляюцца ў даследаваннях С. Ф. Свілас [57].

Беларускімі вучонымі і супрацоўнікамі МЗС БССР праводзілася пэўная праца па падрыхтоўцы і выданню матэрыялаў па знешнепалітычнай дзейнасці БССР. У 1983 г. быў надрукаваны зборнік дакументаў «Белорусская ССР в международных отношениях: многосторонние конвенции и соглашения БССР (1960—1980 гг.)», у якім змяшчаліся дагаворы і пагадненні з замежнымі краінамі, якія БССР заключыла і ратыфікавала з 1960 па 1980 г. [3]. Некалькі раздзелаў у кнізе прысвечаны пытанням раззбраення, права, эканамічных, сацыяльных і культурных сувязяў з замежнымі краінамі. Публікацыя была ажыццяўлена калектывам аўтараў пад кіраўніцтвам міністра замежных спраў БССР А. Е. Гурыновіча. У зборнік «За мир и сотрудничество между народами: участие БССР в 40-й сессии Генеральной Ассамблеи ООН» (1986) увайшлі выступленні беларускай дэлегацыі і змест рэзалюцый Генеральнай Асамблеі [34]. Работа беларускай дэлегацыі ў ААН акрэслена ў зборніку «Белоруссия и Чернобыль: к итогам деятельности делегации БССР на 45-й сессии Генеральной Ассамблеи ООН», выдадзеным у 1991 г. [2].

Інтарэс да праблемы ўдзелу Беларусі ў рабоце ААН захаваўся і ў 1990-я гг. Пачалі выкладацца адпаведныя спецыяльныя курсы ў вышэйшай школе, беларускімі вучонымі напісаны навуковыя працы ў гэтай галіне. Сярод апошніх трэба зазначыць манаграфію У. Е. Снапкоўскага «Путь Беларуси в ООН: 1944—1945 гг.», дзе даследавана праблема першапачатковага членства рэспублік СССР у ААН, складаны шлях БССР у гэту арганізацыю [67]. На падставе дакументаў знешняй палітыкі Велікабрытаніі, ЗША, СССР, некаторыя з якіх былі ўпершыню ўведзены ў навуковы абарот, аўтар прааналізаваў працэс уключэння БССР у ААН і разгледзеў дыпламатычную барацьбу вакол гэтага пытання. Кірункі дзейнасці Беларусі ў ААН знайшлі адлюстраванне ў шэрагу артыкулаў У. Е. Снапкоўскага [66; 74].

Пытаннямі міжнароднай правасуб’ектнасці і праватворчай дзейнасці БССР займаліся беларускія юрысты-міжнароднікі. Значны ўклад у распрацоўку азначанай праблематыкі ўнёс Ю. П. Броўка [8; 9]. У манаграфіі «Белорусская ССР и прогрессивное развитие международного права» ён дэталёва разгледзеў прававыя пытанні дзейнасці рэспублікі на міжнароднай арэне [7]. Пэўным падсумаваннем навуковых дасягненняў Ю. П. Броўкі за 1960—1980-я гг. стала доктарская дысертацыя «Становление и развитие международной правотворческой деятельности Белорусской ССР», абароненая ў 1990 г. [10].

У манаграфіі Л. У. Уласавай «БССР в международном культурном и научном сотрудничестве: организационно-правовые вопросы», выдадзенай у 1984 г., даследавана месца культурных і навуковых сувязей у сістэме міжнародных адносін, прааналізаваны міжнародна-прававы статус БССР [14].

Асабліва трэба адзначыць абагульняючыя навучальныя дапаможнікі і манаграфіі па гісторыі знешняй палітыкі Беларусі, асобныя главы якіх прысвечаны гісторыі знешнепалітычнай дзейнасці БССР. У першую чаргу гэта працы У. Е. Снапкоўскага і А. В. Ціхамірава [65; 71; 72; 77].

Такім чынам, гістарыяграфіі знешнепалітычнай дзейнасці БССР 1944—1991 гг. уласцівы некаторыя асаблівасці. У савецкія часы тэматыка даследаванняў у галіне знешнепалітычнай дзейнасці БССР была параўнальна сціплай, аднак колькасць распрацовак была досыць вялікай. Беларускія навукоўцы акцэнтавалі ўвагу перш за ўсё на асвятленні выключна пазітыўнага ўкладу беларускай дыпламатыі ў барацьбу за мір і міжнародную бяспеку, супраць імперыялізму і каланіялізму, укладу БССР у супрацоўніцтва Савецкага Саюза з замежнымі краінамі, пры гэтым абмяжоўваліся нарошчваннем строга рэгламентаванага, па існуючай схеме, фактычнага матэрыялу.

У 1990-я—2000-я гг. беларуская навука ў галіне вывучэння гісторыі знешнепалітычнай дзейнасці БССР развівалася ад сумбурнасці і выпадковасці даследаванняў у першай палове 1990-х гг. да большай упарадкаванасці ў другой палове 1990-х — першай дэкадзе 2000-х гг. Гэта адбывалася на фоне роста колькасці і якасці навуковых прац. Пашырылася тэматыка даследаванняў, некаторыя кірункі знешнепалітычнай дзейнасці БССР былі пераасэнсаваны. Пры гэтым гістарычная навука пазбегла рэзкай палярызацыі думак, што паспрыяла яе арганічнаму развіццю і магчымасці выкарыстоўваць вялікі матэрыял, назапашаны беларускімі савецкімі даследчыкамі.

Аднак трэба заўважыць, што не ўсе кірункі шматграннай знешнепалітычнай дзейнасці БССР знайшлі сваё адлюстраванне ў даследаваннях айчынных навукоўцаў, а некаторыя з тэм патрабуюць дадатковага даследавання з пункту гледжання новых гістарыяграфічных крыніц, якія былі ўведзены ў навуковы абарот у апошнія часы.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Адамушко, В. И. Вклад молодежи Белорусской ССР в борьбу за мир и дружбу между народами (1976—1985 гг.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.03 / В. И. Адамушко; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 1988. — 18 с.
2. Белоруссия и Чернобыль: к итогам деятельности делегации БССР на 45-й сессии Генеральной Ассамблеи ООН. — Минск: Беларусь, 1991. — 78 с.
3. Белорусская ССР в международных отношениях: многосторонние конвенции и соглашения БССР (1960—1980 гг.) / сост.: А. Е. Гуринович [и др.]. — Минск: Беларусь, 1983. — 740 с.
4. Белорусская ССР и социалистические страны: укрепление дружбы, сотрудничества, братства (1945—1987 гг.) / А. С. Леднева [и др.]. — Минск: Наука и техника, 1987. — 303 с.
5. Беларусь у палітыцы суседніх і заходніх дзяржаў (1914―1991 гг.): зб. дак. і матэрыялаў: у 4 т. / М-ва замеж. спраў Рэсп. Беларусь, Белар. дзярж. ун-т, Нац. архіў Рэсп. Беларусь; склад.: А. Ф. Вялікі [і інш.]. ― Мінск: Юніпак, 2008—2015.
6. Борисенко, В. В. Участие Беларуси во внешнеэкономических связях Советского Союза (1971—1985 гг.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.02 / В. В. Борисенко; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. — Минск, 2001. — 19 с.
7. Бровка, Ю. П. Белорусская ССР и прогрессивное развитие международного права / Ю. П. Бровка. — Минск: Изд-во БГУ, 1979. — 94 с.
8.  Бровка, Ю. П. Белорусская ССР: суверенный участник международного общения / Ю. П. Бровка. — Минск: Наука и техника, 1974. — 174 с.
9. Бровка, Ю. П. Международная правосубъектность БССР / Ю. П. Бровка. — Минск: Наука и техника, 1967. — 123 с.
10. Бровка, Ю. П. Становление и развитие международной правотворческой деятельности Белорусской ССР: дис. … д-ра юрид. наук: 12.00.01 / Ю. П. Бровка. — Минск, 1990. — 438 л.
11. Важник, О. Н. БССР и Польская Народная Республика: экономические, научно-технические и культурные связи в 1949—1979 гг.: автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.15 / О. Н. Важник; Бел. гос. ун-т. — Минск, 2005. — 21 с.
12.  Важник, О. Н. БССР и Польская Народная Республика: экономические, научно-технические и культурные связи в 1949—1979 гг. / О. Н. Важник. — Минск: БГПУ, 2008. — 134 с.
13. В едином строю борцов за мир: общественность Белорусской ССР в движении сторонников мира / С. Д. Войтович [и др.] — Минск: Наука и техника, 1989. — 206 с.
14. Власова, Л. В. БССР в международном культурном и научном сотрудничестве: организационно-правовые вопросы / Л. В. Власова. — Минск: Университетское, 1984. — 96 с.
15. Войтович, С. Д. Белорусская ССР и развивающиеся страны (1945—1970 гг.) / С. Д. Войтович. — Минск: Наука и техника, 1974. — 231 с.
16. Войтович, С. Д. БССР в отношениях с развивающимися странами (1971—1985 гг.) / С. Д. Войтович. — Минск: Наука и техника, 1985. — 196 с.
17. Войтович, С. Д. БССР в экономических отношениях СССР с зарубежными странами (1945—1987 гг.) / С. Д. Войтович. — Минск: Наука и техника, 1989. — 183 с.
18. Войтович, С. Д. БССР на форуме наций / С. Д. Войтович. — Минск: Вышэйш. шк., 1978. — 144 с.
19.  Войтович, С. Д. В борьбе за мир и безопасность народов ООН: проблема разоружения и ослабления международного напряжения и участие в ее обсуждении делегаций БССР /  С. Д. Войтович. — Минск: Наука и техника, 1977. — 112 с.
20. Войтович, С. Д. В борьбе за мир и сотрудничество между народами  (1945—1965 гг.) / С. Д. Войтович. — Минск: Наука и техника, 1968. — 207 с.
21. Войтович, С. Д. Сотрудничество Белорусской ССР с социалистическими странами / С. Д. Войтович, Н. С. Воробей, В. С. Толстой. — Минск: Наука и техника, 1970. — 214 с.
22. Воробей, Н. С. Белорусская ССР в общественно-политических, экономических и культурных отношениях Советского Союза с развитыми социалистическими странами (50—70-е годы): автореф. дис. … д-ра ист. наук: 07.00.02 / Н. С. Воробей; Ин-т истории АН БССР. — Минск, 1982. — 40 с.
23. Воробей, Н. С. Мосты дружбы: о сотрудничестве породненных областей БССР и стран социализма / Н. С. Воробей, И. А. Захарченко. — Минск: Беларусь, 1989. — 128 с.
24. Воробей, Н. С. Участие Белорусской ССР в отношениях Советского Союза с капиталистическими странами (50—70-е гг.) / Н. С. Воробей. — Минск: Наука и техника, 1981. — 248 с.
25. Вялікі, А. Ф. Ажыццяўленне абмена насельніцтвам паміж БССР і Польшчай, 1944—1946 гг.: аўтарэф. дыс. … канд. гіст. навук: 07.00.02 / А. Ф. Вялікі; Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. — Мінск, 2002. — 21 с.
26. Вялікі, А. Ф. Беларусь — Польшча ў XX стагоддзі. Невядомая рэпатрыяцыя. 1955―1959 гг. / А. Ф. Вялікі. — Мінск: БДПУ, 2007. — 271 с.
27. Вялікі, А. Ф. Беларусь у савецка-польскіх міждзяржаўных адносінах. 1944—1959 гг. / А. Ф. Вялікі. — Мінск: БДПУ, 2010. — 248 с.
28. Вялікі, А. Ф. На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення (1944—1946 гг.) / А. Ф. Вялікі. — Мінск: БДПУ, 2005. — 319 с.
29. Голубович, В. П. Участие Белорусской ССР в советско-венгерском сотрудничестве (1960—1970 гг.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.02 / В. П. Голубович; Ин-т истории АН БССР. — Минск, 1979. — 21 с.
30. Государственные границы Беларуси: сб. док. и материалов (с электрон. прил.): в 2 т. — Минск: БГУ, 2012—2013.
31. Гуринович, А. Е. 40 лет ООН и участие Белорусской ССР в ее деятельности / А. Е. Гуринович, С. Н. Мартынов. — Минск: Знание, 1985. — 21 с.
32. Гуринович, А. Е. Участие БССР в деятельности ООН / А. Е. Гуринович. — Минск: Беларусь, 1982. — 143 с.
33. Жуков, В. П. Интернационализм в действии: участие БССР в братском сотрудничестве СССР с ГДР (1956—1972 гг.) / В. П. Жуков. — Минск: Наука и техника, 1974. — 188 с.
34. За мир и сотрудничество между народами: участие БССР в 40-й сессии Генеральной Ассамблеи ООН / сост.: А. Е. Гуринович [и др.]. — Минск: Беларусь, 1986. — 198 с.
35. Захарченко, И. А. Сотрудничество породненных областей БССР и европейских социалистических стран (1971—1975 гг.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.02 / И. А. Захарченко; Ин-т истории АН БССР. — Минск, 1984. — 21 с.
36. Знешняя палітыка Беларусі: зб. дак. і матэрыялаў. Т. 4: Чэрвень 1941 г. — жнівень 1945 г. / склад.: Н. М. Дзятчык [і інш.]; рэдкал.: У. Р. Латыпаў (старшыня) [і інш.]. — Мінск, 2001. — 394 с.
37. Знешняя палітыка Беларусі: зб. дакументаў і матэрыялаў. Т. 5: Верасень 1945 г. — 1975 г. / склад.: У. М. Міхнюк [і інш.]; рэдкал.: М. М. Хвастоў (старшыня) [і інш.]. — Мінск, 2002. — 343 с.
38. Знешняя палітыка Беларусі: зб. дакументаў і матэрыялаў. Т. 6: 1976 г. — верасень 1991 г. / склад.: У. К. Ракашэвіч, А. В. Шарапа; рэдкал.: М. М. Хвастоў [і інш.]. — Мінск, 2003. — 333 с.
39. Капитан, Д. С. Участие Белорусской ССР в экономическом и культурном сотрудничестве Советского Союза с развивающимися странами (1961—1970 гг.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.03 / Д. С. Капитан; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 1974. — 27 с.
40. Киселев, К. В. Впечатления, встречи: записки советского дипломата / К. В. Киселев. — Минск: Беларусь, 1980. — 204 с.
41. Киселев, К. В. Записки советского дипломата / К. В. Киселев. — М.: Политиздат, 1974. — 526 с.
42. Королёнок, Л. Г. Беларусь и Великобритания: экономические, научно-технические и культурные связи в 1970—2003 гг.: автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.15 / Л. Г. Королёнок; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2004. — 21 с.
43. Ксензов, С. В. Сотрудничество Белорусской ССР и восточно-европейских стран (на материале общественно-политических организаций Белоруссии, 80-е годы): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.01 / С. В. Ксензов; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 1992. — 22 с.
44. Леднева, А. С. Интернациональные связи рабочего класса Белорусской ССР (1976—1987 гг.): производственное сотрудничество рабочего класса БССР с социалистическими странами / А. С. Леднева. — Минск: Наука и техника, 1988. — 206 с.
45. Лейкин, Э. А. Дружба. Сотрудничество. Братство: участие БССР во всестороннем развитии связей Советского Союза со странами социализма / Э. А. Лейкин. — Минск: Беларусь, 1983. — 174 с.
46. Лейкин, Э. А. Ради жизни на Земле: БССР в борьбе за мир и международную безопасность / Э. А. Лейкин. — Минск: Беларусь, 1986. — 142 с.
47. Малашук, П. В. Белорусско-югославские отношения (1953—2003 гг.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.15 / П. В. Малашук; Бел. гос. ун-т. — Минск, 2005. — 22 с.
48.  Мельцер, Д. Б. Белоруско-български исторически връзки / Д. Б. Мелцер; превели от рус. Мария Вазова и Александър Вазов. — София: Наука и изкуство, 1985. — 222 с.
49. Мельцер, Д. Б. Белоруссия и Болгария: дружба вечная, нерушимая /  Д. Б. Мельцер. — Минск: Изд-во БГУ, 1981. — 319 с.
50. Мірачыцкі, Л. П. Беларуска-югаславскія культурныя і навуковыя сувязі /  Л. П. Мірачыцкі. — Минск: Навука і тэхніка, 1992. — 215 с.
51.  Мирочицкий, Л. П. Белорусско-чехословацкие культурные и научные связи / Л. П. Мирочицкий. — Минск: Наука и техника, 1981. — 119 с.
52. Мирочицкий, Л. П. Братское сотрудничество Белорусской ССР и Чехословацкой Социалистической Республики (1956—1966 гг.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.02 / Л. П. Мирочицкий; Ин-т истории АН БССР. — Минск, 1972. — 20 с.
53. Острога, В. А. Проблемы внешней политики и международных отношений в белорусской советской историографии (1953—1991 гг.) / В. А. Острога // Журн. междунар. права и междунар. отношений. — 2011. — № 4. — С. 49—54.
54. Позняк, С. В. Участие Белорусской ССР в культурном сотрудничестве Советского Союза с социалистическими странами Европы (1971—1975 гг.):  автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.02 / С. В. Позняк; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 1981. — 21 с.
55. Примачук, И. П. Развитие международного сотрудничества высшей школы Советской Белоруссии (1959—1975 гг.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.02 / И. П. Примачук; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 1980. — 23 с.
56. Резник, А. Н. Деятельность общественных организаций Белорусской ССР по укреплению сотрудничества между СССР и ГДР (1950—1980-е гг.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.03 / А. Н. Резник; Ин-т истории АН БССР. — Минск, 1987. — 29 с.
57. Свилас, С. Ф. Деятельность Белорусской ССР в ЮНЕСКО (1954—1964 гг.) / С. Ф. Свилас. — Минск: БГУ, 2013. — 463 с.
58. Свилас, С. Ф. Историография и источники по истории внешнеполитической деятельности БССР в 1954—1990 гг. / С. Ф. Свилас // Белорус. журн. междунар. права и междунар. отношений. — 2003. — № 4. — С. 40—44.
59. Свилас, С. Ф. Советская и современная историография о ЮНЕСКО и деятельности Белорусской ССР в организации (вторая половина 1950-х — первая половина 1960-х гг.) / С. Ф. Свилас // Труды фак. междунар. отношений БГУ: науч. сб. Вып. V. — Минск: БГУ, 2014. — С. 24—31.
60. Сергеева, Г. Г. Белорусская ССР в научном сотрудничестве Советского Союза и социалистических стран (1945—1985 гг.) / Г. Г. Сергеева. — Минск: Наука и техника, 1986. — 214 с.
61. Смирнов, В. С. По долгу интернациональной солидарности: участие Белорусской ССР в борьбе прогрессивных сил ООН против колониализма /  В. С. Смирнов. — Минск: Беларусь, 1982. — 158 с.
62.  Смирнов, В. С. Участие Белорусской ССР в деятельности ООН против колониализма (1960—1970 гг.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.03 / В. С. Смирнов; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 1978. — 21 с.
63. Снапковский, В. Е. Белорусская ССР и ООН (1945—1985 гг.) /  В. Е. Снапковский. — Минск: Наука и техника, 1985. — 104 с.
64. Снапковский, В. Е. Внешнеполитическая деятельность Белорусской CCР  (1944—1953 гг.): автореф. дис. … д-ра ист. наук: 07.00.02 / В. Е. Снапковский; Ин-т истории АН БССР. — Минск, 1992. — 45 с.
65. Снапковский, В. Е. История внешней политики Беларуси: пособие /  В. Е. Снапковский. — Минск: БГУ, 2013. — 495 с.
66. Снапковский, В. Е. «Мы, народы Объединенных Наций». Об участии Беларуси в деятельности ООН / В. Е. Снапковский // Неман. — 1995. — № 10/11. — С. 139—158.
67. Снапковский, В. Е. Путь Беларуси в ООН: 1944—1945 гг. / В. Е. Снапковский. — Минск: Наука и техника, 1994. — 141 с.
68. Снапкоўскі, У. Е. Аб беларускай школе міжнародных даследаванняў / У. Е. Снапкоўскі // Беларусь в современном мире: материалы VI междунар. науч. конф. (Минск, 30 окт. 2007 г.) / редкол.: А. В. Шарапо [и др.]. — Минск: БГУ, 2007. — С. 80—82.
69. Снапкоўскі, У. Е. Аб навуковых даследаваннях аддзела нацыянальных і міжнародных адносін Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі (1960—1990-я гг.) / У. Е. Снапкоўскі // Белорус. журн. междунар. права и междунар. отношений. — 2000. — № 1. — С. 72—75.
70. Снапкоўскі, У. Е. Беларуска-польскія адносіны (1918—1989 гг.): даследаванні, дакументы, ілюстрацыі і карты / У. Е. Снапкоўскі. — Минск: Энцыклапедыкс, 2013. — 231 с.
71. Снапкоўскі, У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: вучэб. дапам. для студэнтаў міжнар. адносін. У 2 ч. Ч. 1: Ад пачатка дзяржаўнасці да канца XVIII ст. / У. Е. Снапкоўскі. — Минск: БДУ, 2003. — 281 с.
72. Снапкоўскі, У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: вучэб. дапам. для студэнтаў міжнар. адносін. У 2 ч. Ч. 2: Ад канца XVIII да пачатку ХХІ ст. / У. Е. Снапкоўскі.— Минск: БДУ, 2004. — 303 с.
73. Снапкоўскі, У. Е. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі ў 1944—1953 гг. / У. Е. Снапкоўскі. — Мінск: Беларус. навука, 1997. — 207 с.
74. Снапкоўскі, У. Е. 50 гадоў дзейнасці Беларусі ў ААН / У. Е. Снапкоўскі // Беларусь. — 1995. — № 10. — С. 1—3.
75. Солодков, Т. Е. СССР — ВНР: нерушимое братство / Т. Е. Солодков. — Минск: Беларусь, 1979. — 158 с.
76. Станишевская, Л. П. Белоруссия в советско-болгарских связях в агропромышленной сфере (70—80-е годы): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.02 / Л. П. Станишевская; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 1992. — 26 с.
77. Тихомиров, А. В. Беларусь в международных отношениях 1772—2002 гг.: учеб.-метод. комплекс / А. В. Тихомиров; науч. ред. А. Н. Алпеев. — Минск: Веды, 2003. — 248 с.
78. Тихонов, О. А. Участие Белорусской ССР в деятельности экономических органов ООН (1945—1983 гг.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.03 / О. А. Тихонов; Ин-т истории АН БССР. — Минск, 1984. — 19 с.
79. Улахович, В. Е. Исследовательские структуры по проблемам внешней политики и международных отношений в Республике Беларусь (1991—2002 гг.) / В. Е. Улахович // Беларусь в современном мире: тез. докл. І респ. науч. конф. (22—23 окт. 2003 г.) / редкол.: А. В. Шарапо [и др.]. — Минск: БГУ, 2003. — С. 67—72.
80. Царюк, Н. А. Деятельность общественных организаций Белорусской ССР по укреплению советско-болгарской дружбы и сотрудничества (1971—1980 гг.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.02 / Н. А. Царюк; Ин-т истории АН БССР. — Минск, 1984. — 22 с.
81. Шадурский, В. Г. Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Западной Европы (1945—1990-е гг.): автореф. дис. … д-ра ист. наук: 07.00.05 / В. Г. Шадурский; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2000. — 37 с.
82.  Шадурский, В. Г. Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Западной Европы (1945—1990-е гг.) / В. Г. Шадурский. — Минск: БГУ, 2000. — 283 с.
83. Языкович, Л. В. Деятельность Белорусской ССР в ЮНЕСКО / Л. В. Языкович. — Минск: Наука и техника, 1986. — 59 с.
84. Языкович, Л. В. Участие Белорусской ССР в деятельности ЮНЕСКО  (1954—1980 гг.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.02 / Л. В. Языкович; Ин-т истории АН БССР. — Минск, 1982. — 18 с.
85. Ярмусик, Э. С. Интернациональные связи Ленинского Коммунистического Союза Молодежи Белоруссии с союзами молодежи европейских социалистических стран  (1971—1980 гг.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.03 / Э. С. Ярмусик; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 1988. — 21 с.

Артыкул паступіў у рэдакцыю ў чэрвені 2016 г.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter

Сообщество

  • (029) 3222740
  • Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
© 2025 Международное общественное объединение «Развитие». All Rights Reserved.