Інтэрвью з начальнікам дэпартамента па грамадзянству i міграцыі МУС Лідзіяй Іванчыкавай — сакавік 2006 г.
Свая радзінка — не чужынка
3 начальнікам дэпартамента па грамадзянстве i міграцыі МУС, палкоўнікам міліцыі Лідзіяй ІВАНЧЫКАВАЙ гутарыць наш карэспандэнт Віктар БАБРОВІЧ.
Раней людзі пільнаваліся роднага котлішча. Hixтo асабліва не спяшаўся пакінуць куток, дзе рэзан пупок. Здаралася, салдатчына клікала мужчын у далёкую дарогу, а дзяўчат у замужжа. Іншы раз зрывала з бацькоўскага парога бяда-гора. Але ад дабра дабра люцзі не шукалi. Вунь якія прыгожыя, мудрыя прымаўкі пра родны кут прыдумалі нашы продкі: «Благая тая птушка, што гнязда свайго не пільнуецца», «Далёкая старонка без ветру сушыць», «Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка», «Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы», «У сваім кpai, як у pai», «Чым за морам віно піць, лепей з Немана вадзіцу», «Родная зямелька, як зморанаму пасцелька».
Усе яшчэ са школы памятаюць знакамiтae скарынінскае слова пра птушак, якія ведаюць гнёзды свае, зверы — ямы свае, рыбы чуюць віры свае, пчолы бароняць вуллі свае... А вось людзі, «игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають».
У XX ст. перасяленні дасягнулі апагея. Вецер перамен усхадзіўся не на жарты. Ён дзьмуў дзень i ноч, адразу ва ўсе бакі. Людзі часта, не задумваючыся, як пералётныя птушкі, ляцелі ў чужыя Kpai. Ім, пэўна, здавалася, што там мёд: будуць працаваць, як у нядзельку, a ecцi, як на святы.
Ёсць тры тэрміны: міграцыя, iмirpaцыя i эміграцыя. Усе яны азначаюць перамяшчэнне, перасяленне. Яны агульнавядомыя, не будзем удакладняць. Xi6a што варта дадаць: перамяшчэнні-перасяленні людзей i народаў выкліканы эканамічнымі, палітычнымі, рэлігійнымі. ваенньмі i іншымі прычынамі.
Даволі сур'ёзная міграцыя насельніцтва ўнутры краіны адбылася ў Беларусі пасля трагічнага выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Знікалі з карт цэлыя вёскі. Нябачная, нячутная, няпахкая радыяцыя зганяла людзей з родных падворкаў.
Закранула Беларусь (хоць у не такой ступeнi, як нашых суседзяў) эміграцыя. Ехалі за мяжу беларусы, прыязджалі ў нашу рэспубліку людзі з іншых краін. Хтосьці так i не вярнуўся на Радзіму, кагосьці настальгія паклікала назад.
I сёння эміграцыя, іміграцыя, а таксама nepacяленне ў межах Беларусі ідуць поўным ходам. Хоць вixop змен паслабеў, стаў лёгкім ветрыкам, але дзьме, уплываючы на лёсы люлзей.
Пра гэты пераменны вецер мне i хацелася пагутарыць з суразмоўнікам, дасведчаным, кампетэнтным, які ведае, пэўна, усе пра міграцыйныя працэсы. I я накіраваўся у Miністэрства ўнутраных спраў. Там i адбылася наша размова з начальнікам дэпартамента па грамадзянстве i мirpaцыі Л. І. Іванчыкавай.
— Жанчын-палкоўнікаў міліцыі ў нас у Беларусі можна пералічыць ці не на пальцах адной рукі. Мабыць, на вуліцах на вас глядзяцъ са здзіўленнем, як на знакамітасць, скажам, вядомага артыста, спартсмена, дзяржаўнага дзеяча? Прывыклі?
— Напачатку было ніякавата, бянтэжылася, але пакрысе прызвычаілася. Чалавек, між іншым, да ўсяго прывыкае.
— I дa чужыны таксама?..
Лідзія Іванауна усміхнулася. Пачалася размова пра яе прафесію, дзе яна адчувае сябе як рыба у віры. Тым не менш, не паспяшалася з адказам на наіўнае пытанне. Зрэшты, я i не чакау яго.
Кіруемая міграцыя
— Хацелася б атрымаць дакладную інфармацыю пра міграцыйныя працэсы. Ці можна ix «прагназіраваць», ці яны стыхійныя, непрадказальныя?
— Ёсць дзве плыні знешняй міграцыі. Яны, як рака, якая адначасна цячэ у розныя бакі. Уявіце, кaлi ласка. Праваруч паўракі нясецца ўніз, леваруч — угару. Так i ў нас. Ёсць эміграцыя-выезд i эміграцыя-ўезд. Сёння можна пэўна сказаць: грамадзяне нашай краіны не спяшаюцца яе пакідаць. У далёкае замежжа кіруюцца на пастаяннае месца жыхарства даволі рэдка. Найбольш беларусаў пакінулі радзіму ў 1990 годзе: больш як 135 тысяч чалавек. 3 2000-га па 2004-ты выязджалі ад 10 да 14 тысяч. Большасць з ix у кpaiны СНД. Часцей за усё, гэта ўз'яднанне сем'яў, пошук працы. Яшчэ раз з упэўненасцю можна сказаць: ад дабра дабра не шукаюць. У краіне парадак. Гарманічна развіваецца вытворчасць. Растуць заробкі, дабрабыт грамадзян.
— Хацелася б, Лідзія Іванаўна, пачуць, менавіта куды «вастрылі лыжы» нашыя суайчыннікі?
— Лідэр, канешне, Ізраіль. У 90-я гады туды накіраваліся 98 працэнтаў ад ycix эмігрантау Беларуci. Гэта азначае, што са 135 тысяч чалавек Ізраіль абралі месцам жыхарства больш як 132 тысячы. Астатнія з'ехалі ў Канаду, ЗША, Германію, Польшчу.
3yciм іншая карціна цяпер. Пазалетась у Ізраіль эмігрыравалі чатыры працэнты ад ycix, хто выехаў з Беларусі, а летась i таго менш.
— Нядаўна Савет Miністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў міграцыйную праграму на 2006—2010 гады. У ей, прынамсі, падкрэсліваецца, што найбольш трансфармаваліся ў апошняе дзесяцігоддзе сувязі нашай рэспублікі з краінамі СНД i Балтыі. У чым гэта, на ваш погляд, праявілася i праяўляецца?
— 3 1990-га па 2000-ны да нас прыехалі амаль 630 тысяч чалавек з блізкага замежжа. I звесткі aпошніх гадоў сведчаць, што Беларусь прываблівае людзей сваей стабільнасцю, прадказальнасцю, упэўненасцю ў заўтрашні дзень.
— Калі не сакрэт, то з якіхс краін прыязджаюць да нас людзі?
— Тут няма ніякіх сакрэтау. Найчасцей з Pacii, Украіны, Казахстана, Літвы, Латвіі, Эстоніі...
— Не зусім карэктнае пытанне. Знешняя міграцыя — станоўчая з'ява для Беларусі ці адмоўная?
— Вядома ж, станоўчая. На тэрыторыі Беларусі маглі б працаваць i добра жьщь не дзесяць мільёнаў жыхароў, а ўдвая, а то i ўтрая больш. Між тым, як i ў Pacii, i ва ўсёй Еўропе, у нас памipae людзей, на жаль, больш, чым нараджаецца. Знешняя мirpацыя толькі у двухтысячным годзе дазволіла пaпoўніць трэць натуральнай страты насельніцтва. Праўда, гэты паказчык у апошнія гады больш сціплы, тым не менш прыток свежых сіл носіць пазітыўную тэндэнцыю.
— Многія нашы землякі, як вядома, працуюць за мяжой.
— Hiчora дзіўнага ў гэтым няма. Рэспубліка інтэгруецца ў міжнародны рынак працы. Becцi статыстыку тут пачалі дзесьці з 1994 года. За тэты час аб'ёмы знешняй працоўнай мirpaцыі ўзраслі ў пяць (!) разоў. Адпаведна ў гэтулькі разоў пабольшала падпісаных дагавораў i кантрактаў. Нашы людзі атрымліваюць замежны вопыт. Яны вучацца па апрабаваных, эфектыўных праграмах, якія з цягам часу знаходзяць пpaпicкy ў нас.
— Ёсць, канешне, i другі бок медаля...
— У выпадку беззваротнай эміграцыі мы рызыкуем застацца без прафесійных кадраў, на навучанне якіх выдаткаваны немалыя сродкі. Але, як правіла, гэта здараецца рэдка. Спецыялісты павышаюць кваліфікацыю, пашыраюць свой светапогляд. I ў рэшце рэшт, уліўшыся ў міжнародны рынак працы, мы садзейнічаем росту інвестыцый у беларускую эканоміку.
— Ёсць, на вялікі жаль, i незаконныя вiды працоўнай дзейнасці, напрыклад, гандаль людзьмі...
— Толькі за чатыры гады зарэгістравана больш як 1750 такіх злачынстваў. Сотні жанчын i дзяўчат (сярод ix былі непаўналетнія) станавіліся за мяжой ахвярамі сексуальнай эксплуатацыі. Наша краіна рашуча змагаецца з гэтай негатыўнай з'явай. Адбыліся значныя зpyxi ў лепшы бок. Прэзідэнт краіны заявіў на ўвесь свет, што мы не кінем свaix людзей у бядзе, зможам абараніць ix. I наш вопыт ухвалены ААН.
— Хто i ў якім узросце з суайчыннікаў адбывае туды на працу?
— Часцей студэнты, моладзь. Едуць на сезонныя сельгасработы. На другім месцы сфера паслуг i адпачынку. На так званы дапаможны персанал попыт расце у Аўстрьі, Германіі, Францыі, Швейцарыіп, ЗША, Pacii, але ў той жа час будаўнікоў патрабуецца менш. Так што варта сем разоў падумаць, перш чым згаджацца на «чорныя» прапановы.
Не кожны госць у радасць
— Вернемся, Лідзія Іванаўна, да прыезджых. Хто шукае работу ў Беларусі?
— На сезонную працу прыязджаюць украінцы, paciянe, туркі, балгары, кітайцы, палякі, нават англічане i немцы... Яны асядаюць пераважна ў сельскай гаспадарцы, будоўлі, гандлі...
— Да нас едуць не толькі на працу, але i ў пошуку прыстанішча.— Гэта сапраўды так. Эфектыўная cicтэма прававой i сацыяльнай абароны прываблівае прыезджых. У нас паспяхова рэалізуецца заканадаўства аб бежанцах. Яно, прынамсі, адпавядае міжнародным стандартам. Беларусь далучылася да канвенцыі ААН 1951 года аб статусе бежанцаў, а 22 лютага 1995 года быў прыняты закон «Аб бежанцах». 3 моманту яго ўступлення у сілу з хадатайніцтвам аб прызнанні бежанцамі ў органы міграцыі звярнуліся каля трох тысяч замежных грамадзян. Coтнi з ix (у тым ліку непаўналетнія) атрымалі тaкi статус, справы многіх разглядаюцца. Гэта у пераважнай большасці прадстаўнікі азіяцкіx i афрыканскіх кpaiн, найперш эфіопы i афганцы, затым грузіны, азербайджанцы, армяне i таджыкі.
— Kалi ласка, хоць некалькі слоў пра незаконную міграцыю.
— Праз нашу тэрыторыю пралягаюць маршруты ў Заходнюю Еўропу. Прываблівае геаграфічнае становішча. Многія замежныя грамадзяне бачаць Беларусь як транзітную дзяржаву для наступнай мirpaцыі ў Еўрасаюз. Афганцы, пакістанцы, ipaнцы, ipaкцы, кітайцы, жыхары Індыі, Шры-Ланкі стараюцца выкарыстаць празрыстасць расійска-беларускіх межаў. Не сумеўшы трапіць у жаданыя краіны, нелегалы стараюцца acecцi ў Беларусі. Штогод органы Міністэрства ўнутраных спраў сумесна з пагранічнікамі i супрацоункамі КДБ затрымліваюць дзесяты арганізаваных груп, якія накіроўваюцца ў Польшчу, Украіну, Літву i Латвію. Часта няпрошаных гасцей дэпартуюць назад пад канвоем. Няма падстаў сцвярджаць, што ўсё само сабой зменіцца да лепшага.
— І у заключэнне, калі ласка, некалькі слоў пра механізм рэалізацыі выканання дзяржпраграмы.
— Адказныя яе выканаўцы — МУС, КДБ, пагранвойскі, Міністэрства замежных спраў. Яны маюць права прыцягваць іншыя дзяржорганы, у кампетэнцыі якіх вырашаць адпаведныя пытанні.
— Лідзія Іванаўна, кіруемая міграцыя — аснова стабіьнасці i бяспекі краіны. Вы згодны?
— Гэта аксіёма. І мы зробім усё магчымае, каб апраўдаць давер нашай дзяржавы, яе жыхароў.
Беларуская думка, № 3, 2006 г.