Пресс-конференция — август 2006 г.

О пресс-конференции к Всемирному дню беженцев (20 июня) — август 2006 г.

КАБ ЗРАЗУМЕЦЬ БЕЖАНЦАЎ

Часам мы не задумваемся над тым, што людзі, з неўласцівай для Беларусі знешнасцю, не заўсёды з’яўляюцца турыстамі ці нашымі гасцямі. Сярод іх — пэўная колькасць бежанцаў, тых людзей, што пакінулі радзіму па волі лёсу. Да іх праблем ва ўсім свеце звычайна звяртаюцца напярэдадні Сусветнага дня бежанцаў, з нагоды якога ў Нацыянальным прэс-цэнтры з журналістамі сустрэліся прадстаўнікі ААН, грамадскіх арганізацый і абшчын.

Кіраўнік Прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара па справах бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь Ілья Тадаровіч звярнуў увагу на некалькі сёлетніх гадавін. У 2006-м спаўняецца 5 год з дня ратыфікацыі нашай краінай Жэнеўскай канвенцыі 1951 года аб статусе бежанца, а таксама 55 год самой канвенцыі.

З нагоды Сусветнага дня бежанцаў у сталічным кінатэатры «Перамога» наладзілі паказ фільмаў. Яго фундатары — прадстаўніцтва ААН у Беларусі, пасольствы Вялікабрытаніі, Швецыі, Сербіі і Чарнагорыі. Запланавана адкрыццё другога цэнтра часовага размяшчэння бежанцаў у Гомелі, сумесны праект супрацоўніцтва з пагран войскамі па ўмацаванні рэжыму на граніцы. Будуць працаваць у гэтым кірунку і традыцыйныя праграмы ААН.

Спадар Тадаровіч адзначыў, што Беларусь за апошнія часы стала адной з перадавых краін ў плане аказання дапамогі бежанцам. Наладжана сістэма прызнання іх статуса. На сённяшні дзень бежанцамі прызнана 794 чалавекі з 13 краін свету, яшчэ звярнуліся з адпаведнымі хадатайніцтвамі калі 3000 чалавек. Але і адмова ў прызнанні не значыць хуткую высылку чужынца за межы Беларусі…

Старшыня Назіральнага савета міжнароднага грамадскага аб’яднання «Развіцце» Уладзімір Астапенка прадставіў выданні, прысвечаныя праблемам бежанцаў. Сярод іх — «Памятка бежанцу», «Сродкі масавай інфармацыі ў асвятленні праблемы бежанцаў», зборнік дзіцячых творчых работ «Дзе той край, дзе мой дом». Асаблівую цікавасць выклікаў дапаможнік для студэнтаў і аспірантаў ВНУ «Міжнародна-прававы статус бежанца» і манаграфія «УВКБ ААН і фарміраванне сістэмы абароны бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь».

Падчас прэс-канферэнцыі адбылося ўрачыстае ўручэнне ўзнагарод пераможцам конкурса навуковых работ студэнтаў і аспірантаў па пытаннях бежанцаў, міграцыі, безграмадзянства і талерантнасці.

Старшыня міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі «Афганскія бежанцы» (афганская абшчына) Сафі Сайфурахман і старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднання «Афганская абшчына «Зямляцтва і бежанцы» Джуя Хайдар распавялі аб праблемах беларускіх афганцаў, якіх на сенняшні дзень ш нашай краіне пражывае каля тысячы. Па словах спадара Сайфурахмана, вялікую падтрымку аказвае кіраўніцтва рэспублікі, аднак, існуюць пакуль яшчэ складанасці ў пытаннях прапіскі, набыцця жылля, атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, медыцынскай дапамогі. Дарэчы зараз разглядаецца магчымасць выдачы субсідый на аплату навучання найбольш таленавітым маладым людзям…

Сяргей Дубовік, "Літаратура і мастацтва", 18 жніўня 2006 г.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter

Сообщество

  • (029) 3222740
  • Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
© 2024 Международное общественное объединение «Развитие». All Rights Reserved.