Душа і колер скуры: што з чым суадносiцца?
Ёсць у мяне адзiн знаёмы, якi адрознiваецца ад усiх астатнiх маiх знаёмых колерам скуры. Менавiта гэта фiзiчная асаблiвасць зрабiла яго героем майго чарговага матэрыялу. Мне цiкава было даведацца пра яе станоўчыя i адмоўныя бакi, i паколькi ён таксама некалi быў студэнтам, я падумала, што, магчыма, яму ёсць чым падзялiцца са студэнтамi сучаснымi. Так склалася жыццё, што лёс яго занёс у БДУ на факультэт журналiстыкi. Для мяне гэта рэч аказалася даволi цiкавай, паколькi размова з калегам — праца плённая i карысная. Яго iмя ведаюць у нашай краiне даўно i, што самае галоўнае, паважаюць за той унёсак у музычную сферу, якi ён смела рабiў, робiць i рабiць будзе, пакуль гэта некаму неабходна. Джымi Нэльсан, менавiта з iм адбылася мая сустрэча на той самай сяброўскай хвалi.
Яго жыццёвы шлях пачынаўся ў Лiберыi, адной з афрыканскiх краiн. I гэта ўжо, мабыць, нi для каго не сакрэт. Ён мне так i сказаў: "Ужо столькi журналiстаў задавалi мне свае пытаннi, што, шчыра кажучы, надакучыла паўтараць адно i тое ж". Але ёсць нешта, што робiць нас з Джымi падобнымi (нездарма ж мы калегi!!!), тым больш, што для свайго матэрыялу я выбрала крыху iншую, не музычную, праблематыку i тэматыку. Таму не дзiўна, што памiж намi ўзнiкла ўзаемапаразуменне, i мае вушы пачулi шмат цiкавай i карыснай iнфармацыi.
Я не буду падрабязна распiсваць яго жыццёвы шлях, паколькi лiчу, што бiяграфiя ў падрабязнасцях — гэта не тое, што будзе надта цiкавым для чытача. Большасць ведае такую творчую асобу, як Джымi Нэльсан, ды i падрабязную iнфармацыю пра яго можна знайсцi ў iнтэрнэце. Мне захацелася, каб той, хто ведае Джымi па нейкiх працоўных паказчыках, зазiрнуў яму яшчэ i ў душу, паспрабаваў адчуць i перажыць тое, што здараецца адчуваць i перажываць яму. Ён — асоба замежная, нягледзячы на тое, што ўжо больш як 18 гадоў жыве ў нашай краiне.
Паколькi мы калегi, мне цiкава было даведацца, чаму Джымi абраў менавiта журналiстыку ў якасцi сваёй будучай прафесii. Высветлiлася, што ён марыў пра гэта яшчэ са школы. Цiкавасць выклiкала ўсё навокал: людзi, падзеi, факты... Джымi заўсёды iмкнуўся перадаць iх слухачам, чытачам i проста навакольным. А ў школе заўсёды было шмат творчага разгону. Iснаваў, напрыклад, такi Талент-дзень, звычайна па пятнiцах, калi збiралiся ўсёй школай i праяўлялi сябе. А быць журналiстам — гэта азначае сустракацца з новымi людзьмi i адчуваць iх думкi, пачуццi i гэтак далей.
Прыезд Джымi ў СССР не быў такiм гладкiм i беспраблемным. Давялося трываць адносiны да сябе "тутэйшых", якiя не проста азiралiся, але яшчэ i пальцамi тыцкалi, суправаджаючы ўсё гэта не надта ветлiвымi словамi. Таму кудысьцi хадзiць проста для адпачынку не было асаблiвага жадання. Небяспека суправаджала замежных грамадзян амаль што ўсюды, з-за чаго Джымi i такiм як ён даводзiлася праводзiць у iнтэрнаце большую частку свайго жыцця. Ды i аднакурснiкi цi то баялiся, цi то проста не хацелi прымаць новых, адрозных ад сябе хлапцоў i дзяўчат, таму трымалiся на адлегласцi. Лiчаныя з iх спрабавалi пасябраваць з людзьмi, якiя адрознiвалiся колерам скуры. 18 з 24 замежнiкаў, якiя прыехалi тады ў СССР для навучання, вярнулася назад. Джымi жаданне паехаць на Радзiму таксама не абмiнула. Ды гэта i не дзiўна. Каму хочацца застацца там, дзе ты не заўсёды жаданы госць?! Наўрад цi знойдуцца такiя ахвотнiкi. Гэта жаданне не знiкае ў Джымi i цяпер. Ды яно i зразумела: каранi i пачуццё грамадзянскай прыналежнасцi бяруць сваё. Але яшчэ тады гэтаму пераезду перашкаджала грамадзянская вайна, плюс — адчуванне таго, што ты журналiст i можаш, нават абавязаны змагацца за свае правы. А цяпер, калi вайна скончылася, з'явiлася творчасць, якая тут, у Беларусi. Ды i сябры, якiя-нiякiя, але таксама тут. Таму, пакуль што Джымi вярнуцца не можа. Але калi-небудзь...
— Што было асаблiва дзiўным, — кажа Джымi, — дык гэта тое, што ва ўнiверсiтэце падчас навучання не ўзнiкала праблем з выкладчыкамi. Iм было ўсё роўна, каго навучаць. Паралелi памiж "нашымi" i "вашымi" яны не праводзiлi. Першапачаткова iснавалi праблемы з мовай. Хоць мы i вывучалi рускую мову на падрыхтоўчым аддзяленнi, паспяваць за карэннымi беларусамi нам усё ж было складана. Наогул, нягледзячы на ўсе непаразуменнi памiж намi, я лiчу, што беларусы — добрыя людзi. Толькi чамусьцi баяцца паказваць гэта. Вам трэба спачатку вывучыць чалавека, з якiм даводзiцца мець стасункi, а ўжо пасля вы раскрываецеся для сардэчнай размовы (усмiхаецца.) У таленце, прыгажосцi, розуме вам не адмовiш. Толькi не пашкодзiла б выкарыстаць усё гэта па прызначэннi, накiраваць у патрэбны бок.
— Наколькi я ведаю, ты разумееш, акрамя англiйскай i рускай, яшчэ i беларускую мову. Якая з гэтых моў табе падабаецца больш?
— Я люблю i паважаю беларускую мову ў такой жа ступенi, як i рускую. Але калi апошнюю я асвоiў амаль без прабелаў, то на беларускай мне цяжкавата, напрыклад, з дзеясловамi: скланенне, правiльныя формы, злучэнне з iншымi словамi ў сказах i гэтак далей. Я яе разумею, але размаўляць на ёй у мяне пакуль атрымлiваецца не надта добра. Ведаю шмат з беларускай гiсторыi i лiтаратуры, якiя мне, дарэчы, вельмi падабаюцца. Напрыклад, такiя пiсьменнiкi, як Янка Купала i Якуб Колас, а таксама першадрукар Францыск Скарына. Падчас студэнцкiх гадоў мне пашчасцiла прачытаць шмат кнiжак, якiя давалi многа цiкавай iнфармацыi па беларускай культуры. Чытальная зала была для мяне любiмым месцам. Дарэчы, я лiчу, што студэнтам там бываць трэба часцей, бо веды можна набыць i прачытаўшы кнiгу, а не толькi праз iнтэрнэт.
— А як наконт англiйскай мовы?
— Мяне вельмi здзiўляе, што тут, у Беларусi, грамадзяне не карыстаюцца сваёй роднай мовай у паўсядзённым жыццi. Можа, таму i я часцей карыстаюся англiйскай мовай, газеты на ёй чытаю, гляджу тэлебачанне. Яна цяпер для мяне — асноўны сродак стасункаў. Тым больш, што i сябры мае яе таксама разумеюць i ведаюць няблага. Руская ж — гэта больш мова працоўных стасункаў.
— Як лiчыш, цi змянiлася неяк стаўленне да цябе, да колеру тваёй скуры цяпер, праз столькi гадоў жыцця i працы ў нашай краiне?
— Так, стаўленне да мяне змянiлася. Аднойчы ў метро да мяне падышлi пацаны, малыя яшчэ хлопцы, якiя сказалi, што завуцца яны скiнхэдамi, i мне зараз будзе блага. Але праз хвiлiны дзве-тры яны пазналi ўва мне Джымi Нэльсана, менавiта таго самага дыджэя. Здзiвiлiся спачатку, а потым сказалi, што мяне чапаць не будуць, бо чулi мае трэкi i некаторыя iм нават падабаюцца. У гэтай сiтуацыi мне пашанцавала, што я дыджэй. А калi б на маiм месцы апынуўся iншы цёмнаскуры хлопец, проста студэнт? Невядома, як давялося б выкручвацца яму.
Яшчэ шмат чаго цiкавага мне расказаў Джымi Нэльсан, той самы цёмнаскуры хлопец i той самы дыджэй. У яго за плячыма вялiкi жыццёвы багаж, якi можа многаму навучыць недасведчаную ў пэўных абставiнах асобу. Яму давялося праз многае прайсцi, перш чым колер яго скуры стаў успрымацца нармальна, без асаблiвых насмешак i агрэсiўнага стаўлення. Хоць i цяпер сустракаюцца такiя людзi, якiм не патлумачыш нiякiм чынам, што справа не ў фiзiчных асаблiвасцях, а ў тым, што людзi звычайна называюць душою. Я ўпэўнiлася, што ў гэтага хлопца з прыгожай, шакаладнага колеру, скурай яна намнога шырэйшая, чым у некаторых iншых, як казалi раней выхадцы з iндзейскiх плямёнаў, "бледнатварых". Ёсць падстава задумацца i зрабiць пэўныя высновы.
Студэнтка БДПУ iмя Максiма Танка Наталля Бельчанка, «Звязда», 20 июня 2009 г.
Оригинальный текст см.: <http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=37555>.